Знаменитые узники

Кузьма Чорный

Биография

Кузьма Чорный
С сайта www.oval.ru :

Чорный Кузьма (псевдоним Николая Карловича Романовского) [11(24).6.1900, дер. Борки, ныне Копыльского района Минской области, -- 22.11.1944, Минск], белорусский советский писатель. Член КПСС с 1943. Родился в семье крестьянина-батрака. Учился на литературно-лингвистическом отделении БГУ (1923-25). Печатался с 1921. Автор сборников рассказов "Серебро жизни" (1925), "По дороге", "Чувства" (оба -- 1926), "Сентябрьские ночи" (1929) и др., романов "Сестра" (1927-28), "Земля " (1928). Чорны остро осознал и выразил стремление белорусской литературы овладеть опытом психологического письма (особенно опытом Л. Н. Толстого и Ф. М. Достоевского). Повесть "Левон Бушмар" (1930), роман "Отечество" (1931) воссоздают революционную действительность в крупных характерах. Философски осмысленная история становится "действующим лицом" книг Чорного. Роман "Третье поколение" (1935) и повесть "Люба Лукьянская" (1936) -- звенья задуманного цикла социально-философских произведений, охватывающих многие десятилетия истории белорусского народа.

В годы Великой Отечественной войны 1941-1945 продолжал работать над этим циклом: военные романы "Великий день" (опубл. 1947), Поиски "будущего" (опубл. 1950), "Скипьёвский лес" (опубл. 1955). философский роман "Млечный путь" (опубл. 1954). Переводил произведения А. С. Пушкина, Н. В. Гоголя и других русских классиков. Произведения Чорны переведены на языки народов СССР. Награжден орденом Красной Звезды и медалями.


С сайта www.slounik.org :

Чорны Кузьма (Раманоўскi Мiкалай), нарадзiўся 24 чэрвеня 1900 г. у маёнтку Боркi Слуцкага павета (цяпер Капыльскi раён Менскай вобласцi) у сям'i парабка. Каб сын змог наведваць школу, сям'я Раманоўскiх кiнула панскую службу i вярнулася на бацькаўшчыну, у мястэчка Цiмкавiчы (1908).

Пасля заканчэння Цiмкавiцкай народнай навучальнi трынаццацiгадовы падлетак вымушаны быў дапамагаць сям'i: працаваў на гаспадарцы, разам з бацькам Карлам наймаўся цеслем да землякоў. У хлопца было вялiкае жаданне вучыцца далей. i гэтае жаданне падтрымлiвалi блiзкiя людзi, асаблiва мацi, Глiкерыя. У 1916 г. Мiкалай паступiў у Нясвiжскую настаўнiцкую семiнарыю, скончыць якую яму не ўдалося: у 1919 г. семiнарыя была зачынена польскiмi ўладамi. Праца настаўнiка не захапiла маладога Раманоўскага -- ён жыў iншым, хацеў пiсаць, хацеў працягваць вучобу. Мiкалай стаў студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта (1923). i ў гэтым жа годзе газета "Савецкая Беларусь" надрукавала яго першыя апавяданнi, падпiсаныя псеўданiмам Кузьма Чорны.

Перабраўшыся ў Менск, пiсьменнiк прымаў самы дзейсны ўдзел у лiтаратурным жыццi: стаў сябрам аб'яднання "Маладняк" (1923-1926), адным з арганiзатараў i кiраўнiкоў "Узвышша" (1926-1931), шмат друкаваўся. Адразу два зборнiкi прозы -- "Апавяданнi" i "Срэбра жыцця" -- з'явiлiся ў 1925 г., тры наступныя -- "Па дарозе", "Пачуццi", "Хвоi гавораць" -- у 1926 г. Хутка празаiк звярнуўся да вялiкай эпiчнай формы. У 1927 г. быў апублiкаваны яго першы раман "Сястра", у 1928-м -- "Зямля". Аповесцi "Лявон Бушмар" (1929), "Вясна" (1930), незакончаныя творы "Вецер i пыл" (1927-1929), "iдзi, iдзi" (1930), зборнiкi апавяданняў "Вераснёвыя ночы" (1929), "Нянавiсць", "Буры" (абодва 1930) сведчылi не толькi пра выключную працавiтасць маладога творцы, а i пра перапоўненасць яго iдэямi, тэмамi, вобразамi, што прасiлiся на паперу.

Да пачатку 1930 г. у К.Чорнага выспела маштабная творчая задума -- "паказаць у мастацкiх вобразах гiсторыю беларускага народа... ад знiшчэння паншчыны i да нашых дзён". Аднак грамадска-палiтычная атмасфера гэтага часу была маласпрыяльнай для творчасцi. Таталiтарная сiстэма распачала мэтанакiраванае вынiшчэнне ўсяго свядомага, духоўнага, таленавiтага. Творчая актыўнасць пiсьменнiка прыкметна знiзiлася, былi апублiкаваны раманы "Бацькаўшчына" (1931), "Трэцяе пакаленне" (1935), "Трыццаць год" (застаўся няскончаным, 1934), аповесць "Люба Лук'янская" (1937), зборнiк "Брыгадзiравы апавяданнi" (1932). У кастрычнiку 1938 г. К.Чорнага арыштавалi. Аднак яму ў параўнаннi з многiмi яго сябрамi па "Маладняку" i "Узвышшы" пашчасцiла: праз восем месяцаў ён апынуўся на волi. Перажытае i ўбачанае ў турме, хваробы, што абвастрылiся ў час знаходжання за кратамi, не зменшылi жадання працаваць. Тры новыя раманы, аб'ёмнае лiтаратуразнаўчае даследаванне паэмы Я.Коласа "Новая зямля" згарэлi ў першыя днi вайны. З напiсанага ў гэты час захавалася толькi п'еса "iрынка" (1940).

Да студзеня 1942 г. К.Чорны быў супрацоўнiкам сатырычнай газеты "Раздавiм фашысцкую гадзiну" i вандраваў разам з рэдакцыяй па гарадах СССР. Жыццё ў Маскве не прынесла стабiльнасцi, яно было цяжкiм як матэрыяльна, так i маральна. На кавалак хлеба пiсьменнiк зарабляў працай у рэдакцыi часопiса "Беларусь". "...Я, як чорнарабочы, пiсаў i пiшу бесперапынна публiцыстычныя тэксты без подпiсу, яны друкуюцца, устаўляюцца ў тэксты рэзалюцый... А я хаджу спрацаваны, хворы i жыву ў катуху", -- скардзiўся К.Чорны П.Панамарэнку, страцiўшы надзею што-небудзь змянiць. Супакаенне давала творцу праца над раманамi "Вялiкi дзень" (1941-1944), "Пошукi будучынi" (1943), "Млечны Шлях" (1944), аповесцямi (засталiся незакончанымi) "Скiп'ёўскi лес", "Сумлiцкая хронiка", "Смага". Гэтыя вяршынныя з'явы ў творчасцi пiсьменнiка доўгiя гады заставалiся ў рукапiсах. У гады Вялiкай Айчыннай вайны выйшлi зборнiкi фельетонаў "Кат у белай манiшцы" (1942) i апавяданняў "Вялiкае сэрца" (1945).

У канцы верасня 1944 г. К.Чорны вярнуўся ў Менск. Аднак яго мара пра "цiхi кут i штодзённае спакойнае пiсанне" не спраўдзiлася i на радзiме. Апошнi запiс у "Дзённiку", зроблены 22 лiстапада 1944 г., у дзень, калi перастала бiцца хворае i знясiленае сэрца пiсьменнiка: "Я жыву як апошняе пакiдзiшча... Я гiну i не магу выкарыстаць як трэба было свой талент. Сiлы мае трацяцца i марнуюцца без карысцi... Божа, напiшы за мяне мае раманы, хiба так малiцца, цi штоi"

Крынiца: Кузьма Чорны. Вераснёвыя ночы. Менск, Мастацкая лiтаратура, 2003.


С сайта www.baj.by :

Пятро ВАСЮЧЭНКА

Фэномэн лiтаратурнага сэрвiлiзму й нонканфармiзм

(Отрывок)

2. Iлюзii сэрвiлiстых

Купала, з прычыны свайго сталага творчага ўзросту, жыцьцёвага досьведу, асаблiвага прарочага дару, ня мог мець iлюзiяў. Дый не хацеў. Ён як творца самарэалiзаваўся раней. А ў 1930-я дажываў мастакоўскi век. Сваю Беларусь ён ужо адсьпяваў, пасадзiў за вясельны стол ды пахаваў. Лепшыя творы былi ўжо напiсаныя. Не маючы нiчога лепшага, у адсутнасьцi пэрспэктывы, творца спрабаваў хоць дажыць неяк гэтую рэшту жыцьця.

Маладзейшым -- тым, хто толькi ўваходзiў у фазу творчай сьпеласьцi й прагнуў поўнай самарэалiзацыi, цяжка верылася ў тупiковасьць творчага лёсу.

Адным з такiх быў Кузьма Чорны. Мара кожнага празаiка -- стварыць "раман стагодзьдзя". Кузьма Чорны, з свайго Божага дару, творчых патэнцыяў мог ня толькi марыць -- ён мог стварыць раман стагодзьдзя. Пачатак творчасьцi Чорнага можна параўнаць з дэбютамi буйнейшых майстроў лiтаратуры 20 стагодзьдзя, будучых Нобэлеўскiх ляўрэатаў. Ён практыкаваўся ў лiтаратурным iмпрэсiянiзме, экспэрымэнтаваў, спасьцiгаў найтанчэйшыя прыёмы псыхалягiчнага аналiзу, пранiкненьня ў "плынь падсвядомасцi". Ён стварае адзiн зь першых у беларускiм пiсьменстве ўзор iнтэлектуальнага рамана -- "Сястра" (1927-1928).

Пэўна, пiсьменьнiк нават сам не адразу адчуў у сваёй прозе пераломны момант. Крытыка пераконвала, што гэты пералом -- да лепшага.

Крызысныя прыкметы мела аповесьць "Лявон Бушмар" (1929). Твор, напiсаны пад час "вялiкага пералому", ужо напалову кан'юнктурны, напалову псыхалягiчна "чорнаўскi". Празаiк даводзiць заганнасьць кулацтва, але спрабуе вынайсьцi "ген" уласьнiцтва, разглядае кулацтва не як сацыяльную зьяву, але як iнстынкт, дадзены ў спадчыну,- свайго кшталту фатум. i тут зблiжаецца з мастацкiм досьведам Гаўптмана, iбсэна.

Наступны твор Чорнага -- аповесьць "Вясна" (1939) -- цалкам кан'юнктурны. "Трэцяе пакаленьне", "Люба Лук'янская" -- узоры сэрвiльнае прозы (ня самыя горшыя), створаныя паводле сацыяльнага заказу. Яны не задавальнялi самога стваральнiка анiяк. У гэтыя гады Чорны мусiў адбiвацца ад нападаў "аглабельнае крытыкi", а сам патаемна марыў пра стварэньне рамана стагодзьдзя. Вядома, раман стагодзьдзя не ствараецца паводле кан'юнктурных замоваў.

Кан'юнктурная паслухмянасьць ня выратавала ад арышту. Чорны быў зьняволены ў 1938 годзе, адседзеў у КПЗ на Валадарцы 8 месяцаў, пасьля -- дзякуючы ўдачы ды заступнiцтву старэйшых лiтаратараў, адпушчаны на волю. Пра сваё зьняволеньне ён таксама запiша ў дзёньнiку: кiдалi на каменную падлогу й зьбiвалi кiямi, заганялi голкi пад пазногцi, раўлi ў вушы праз папяровыя трубы... Але -- зазначыць Чорны з гонарам за сваiх катаў -- кайданоў на рукi не накiдалi нiколi.

У 1940-я гг. Чорны зробiць адчайную, апошнюю спробу стварыць "раман стагодзьдзя". iм мог бы стацца твор "Пошукi будучынi", або "Млечны шлях". Першаму не хапiла лiтаратурнае шлiфоўкi й асабiстай перажытасьцi матэрыялу. Другi, глябальны паводле сваёй задумы,- папросту застаўся незавершаным.

Памёр Чорны ў 1944 г. ад апаплексiчнага ўдару, пры цьмяных, нявысьветленых абставiнах.


Возврат на главную страницу